Вы тут

У БДУ аб'явілі пераможцаў конкурсу на грант "Стыпендыя Wargaming"


Стыпендыятамі сталі 16 студэнтаў другога-чацвёртага курсаў чатырох факультэтаў: хімічнага, фізічнага, факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі і факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій.


Удзельнікам конкурсу неабходна было мець высокі бал паспяховасці, падрыхтаваць матывацыйнае эсэ, аўтабіяграфію, а таксама на рэгуялрнай аснове займацца навукова-даследчай дзейнасцю.

Нагадаем, што правядзенне конкурсу на атрыманне стыпендыі ад вядучага стваральніка  камп'ютарных гульняў было разгледжана ў рамках візіту ў БДУ ў студзені бягучага года намесніка дырэктара па развіцці СТАА "Гейм Стрым" (Мінская студыя распрацоўкі "Wargaming") Уладзіміра Кіслага. Ён ініцыяваў падтрымку адораных студэнтаў з мэтай стварэння кластара маладзёжных ідэй і праектаў рознай навуковай тэматыкі.

Пры паспяховай рэалізацыі пілотнага праекта на першых факультэтах БДУ плануецца пашырэнне колькасці ўдзельнікаў як за кошт іншых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, так і іншых беларускіх ВНУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.