Вы тут

Няма ліха без дабра


Менавіта пад такой назвай выйшла новая кніга вядомага майстра мастацкага слова Міхася Пазнякова. Пабачыла свет яна ў кніжнай серыі гумару і сатыры «Несур’ёзна пра сур’ёзнае», якую з 2014 года выпускае выдавецтва «Чатыры чвэрці». Гэта ўжо другая яго гумарыстычна-сатырычныя кніга і сотая па агульнай колькасці.


Між іншым, Міхась Пазнякоў у свой час працаваў некалькі гадоў галоўным рэдактарам часопіса «Вожык». Не забывае пра вясёлыя жанры і цяпер.

У новую кнігу ўвайшлі літаратурныя пародыі, байкі, іранізмы, небыліцы, эпітафіі, шрацінкі, аднарадкоўі, эпіграмы, мудраслоўі, тосты, гумарэскі.

Кніга прымушае не толькі пасмяяцца, усміхнуцца, але і задумацца, бо аўтар сапраўды валодае зайздросным пачуццём гумару, дасціпным і ў меру саркастычным позіркам на многія рэаліі сучаснага жыцця.

Вокладку кнігі яскрава аздабляе малюнак вядомага мастака Валянціна Губарава.

Павел КУЗЬМІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.