Вы тут

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра


«Наша краіна ўпершыню прымала такія маштабныя мультыспартыўныя спаборніцтвы, як Еўрапейскія гульні. Яны праведзены на высокім арганізацыйным узроўні. Мы ўпэўнена прадэманстравалі, што здольныя арганізаваць і прыняць любое міжнароднае мерапрыемства. Мяркую, што мы высока паднялі планку арганізацыі такіх маладых пакуль спаборніцтваў, устанавіўшы яе на ўзроўні Алімпійскіх гульняў. Пры падрыхтоўцы былі прапрацаваны многія моманты — бязвізавы ўезд у краіну, прыярытэтны пропуск удзельнікаў Гульняў і турыстаў праз дзяржграніцу Беларусі, гатоўнасць спартыўных аб'ектаў, медыцынскае абслугоўванне, меры па бяспецы, транспарт і іншае. Высокі ўзровень арганізацыі і правядзення Гульняў адзначаны прадстаўнікамі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, кіраўнікамі і прадстаўнікамі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, спартсменамі і трэнерамі. Выдатна сябе праявілі і валанцёры Гульняў, большасць якіх з'яўляюцца студэнтамі беларускіх ВНУ».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.