Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём ведаў


Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём ведаў!

Гэтае свята дарагое кожнаму. Яно прыходзіць у наша жыццё з першым званком, застаецца з намі назаўжды лепшымі ўспамінамі аб школьным дзяцінстве і студэнцкай маладосці, працята пачуццем падзякі любімым настаўнікам за набытыя ў гэты перыяд веды і досвед.

Сёння стартуе новы навучальны год. Самыя маленькія грамадзяне Беларусі прыйдуць на першы ў іх жыцці ўрок. Няхай ён стане яркім пачаткам дзіўнага шляху ў свет цікавых адкрыццяў, натхняльных поспехаў і сяброўскіх зносін.

Перакананы, што педагогі і навучэнцы настроены на сур'ёзны і дзелавы рытм маючых адбыцца навучальных будняў. Выпускнікі гатовыя прыкласці максімум намаганняў для дасягнення высокага выніку. Бацькі поўныя душэўных сіл і веры ў сваіх дзяцей.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, творчага натхнення і невычэрпнай энергіі. Імкніцеся да ведаў. Гэта ключ да паспяховага, стваральнага і цікавага жыцця.

Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.