Вы тут

Стартуе алімпіяда па інтэрнэт-бяспецы для школьніц


Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, Акадэмія крэатыўных тэхналогій IT Princess і асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” аб'явілі пра старт ІІІ адкрытай гарадской Алімпіяды па інтэрнэт-бяспецы для дзяўчынак #GirlSafety.


Інтэрнэт-праект разлічаны на школьніц чацвёртых — дзевятых класаў устаноў адукацыі Мінска і Мінскага раёна.

Падаць электронную заяўку на ўдзел у Інтэрнэт-Алімпіядзе можна да 20 верасня. Азнаеміцца з Палажэннем і ўмовамі правядзення конкурсу можна па спасылцы.

Алімпіяда праводзіцца ў мэтах развіцця ў навучэнцаў навыкаў бяспечных паводзін і бяспечнай камунікацыі ў інтэрнэце, фарміравання і пашырэння інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнтнасці навучэнцаў, папулярызацыі дыстанцыйных формаў навучання.

Імёны пераможцаў стануць вядомыя ў лістападзе бягучага года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.