Вы тут

Затрыманы мінчанін, які на працягу доўгага часу абкрадаў кававыя аўтаматы


Зрабілі гэта супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы. Зламыснікам быў раней не судзімы непрацуючы 23-гадовы мінчанін.


Праваахоўнікам малады чалавек растлумачыў, што адкрываў кававыя аўтаматы пры дапамозе ключа, які раней знайшоў каля аднаго з апаратаў. Вядома, што такім чынам у хлопца атрымалася выкрасці каля 1400 рублёў з чатырох кававых аўтаматаў. Выкрадзеныя грашовыя сродкі ён выдаткаваў на ўласныя патрэбы, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Дзеянні маладога чалавека могуць быць кваліфікаваныя па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Крадзеж”). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.