Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Міхаіл Мархель назваў склад на кастрычніцкія матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2020.
7 кастрычніка каманда збярэцца ў Мінску і будзе трэніравацца на комплексе футбольных палёў у Вяснянцы. 10 кастрычніка зборная Беларусі прыме каманду Эстоніі, а 13-га сустрэнецца з футбалістамі Нідэрландаў. Абодва матчы адбудуцца на мінскім стадыёне «Дынама», пачатак у 19.00.
У пашыраны спіс уключаныя 30 гульцоў:
варатары — Аляксандр Гутар («Дынама», Брэст), Максім Плотнікаў («Дынама», Мінск), Антон Чычкан (БАТЭ);
абаронцы — Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Расія), Дзяніс Палякоў («Урал», Екацярынбург, Расія), Сяргей Паліцэвіч («Кайрат», Алматы, Казахстан), Алег Вераціла, Аляксандр Паўлавец (абодва — «Дынама», Брэст), Сяргей Мацвейчык («Шахцёр», Салігорск), Захар Волкаў (БАТЭ), Мікіта Навумаў («Жэтысу», Талдыкарган, Казахстан), Мікалай Золатаў («Віцебск»);
паўабаронцы — Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Дзмітрый Бага, Яўген Яблонскі (усе — БАТЭ), Павел Няхайчык, Міхаіл Гардзяйчук, Павел Савіцкі (усе — «Дынама», Брэст), Юрый Кавалёў, Макс Эбонг (абодва — «Шахцёр», Салігорск), Іван Маеўскі («Астана», Казахстан), Аляксандр Карніцкі («Мезекевешд», Венгрыя), Іван Бахар, Яўген Шаўчэнка (абодва — «Мінск»), Кірыл Пячэнін («Віцебск»);
нападаючыя — Мікалай Сігневіч («Ферэнцвараш», Будапешт, Венгрыя), Дзяніс Лапцеў («Дынама», Брэст), Максім Скавыш (БАТЭ), Віталь Лісаковіч («Вараждзін», Харватыя).
Канчатковы склад, у які ўвойдуць 23 гульцы, трэнерскі штаб назаве 7 кастрычніка. Становішча камандаў у кваліфікацыйнай групе С зараз такое: Германія — 12 ачкоў (5 матчаў), Паўночная Ірландыя — 12 (5), Нідэрланды — 9 (4), Беларусь — 3 (5), Эстонія — 0 (5).
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.