Вы тут

«Грунвальдскую бітву» перакладуць на ўкраінскую


Наладжаныя кантакты і канкрэтныя дамоўленасці сталі вынікам удзелу беларускай дэлегацыі ў 26-м Форуме выдаўцоў у Львове. У перыяд з 18 да 22 верасня стэнд нашай краіны прадставіў ва ўкраінскім горадзе каля двухсот найменняў кніг, арганізаваў прэзентацыі некалькіх новых айчынных выданняў, а таксама правёў перамовы з украінскімі калегамі.


Беларускія кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюджвальнікі паехалі ў Львоў, каб прадставіць выдадзеныя ў 2018-2019 гадах кніжныя навінкі і наладзіць сувязі ў сферы кнігавыдання і паліграфіі. Па словах удзельнікаў дэлегацыі, беларускі стэнд ад пачатку карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў, бо і цікавасць да самога форуму, адной з галоўных львоўскіх культурных падзей гэтага перыяду, аказалася высокай.

Прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў атрымалі прапановы аб набыцці аўтарскіх правоў і выданні кніг на тэрыторыі Украіны. Выдавецтва «Беларусь» дамовілася аб перакладзе на ўкраінскую мову некалькіх сваіх выданняў, у прыватнасці «Грунвальдская бітва» Яна Длугаша і «У засенні замкаў і палацаў» Барыса Лазукі. Па словах дырэктара выдавецтва Сяргея Пешына, які акрэсліў прадукцыю «Беларусі» як «даволі спецыфічную літаратуру, прызначаную для ўнутранага спажывання», цікавасць да яе была значна вышэйшая, чым можна было чакаць: «Ні адна кніга не засталася без увагі. Мы блізкія народы, у нас блізкія мовы, і гісторыі нашы ўвесь час перапляталіся, таму было цікава паглядзець, ці спрацуе гэты агульны гістарычны код».

Атрымліваецца, на форуме, у якім, між іншым, удзельнічала больш за трыста выдаўцоў і на якім было прадстаўлена больш за дзве тысячы кніжных навінак, «агульны код» спрацаваў.

Вольга МІЦКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.