Вы тут

Удзельнікі вучэння АДКБ "Пошук-2019" прыбываюць у Беларусь


Нацыянальныя кантынгенты ад узброеных сіл краін АДКБ прыбываюць у Беларусь для ўдзелу ў спецыяльным вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы "Пошук-2019", гаворыцца на сайце Міністэрства абароны Беларусі.


Спецыяльнае вучэнне "Пошук-2019" праводзіцца з 14 па 18 кастрычніка на тэрыторыі чатырох ваенных палігонаў.

У вучэнні прымуць удзел разведчыкі з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

Ад беларускага боку бяруць удзел больш як 400 вайскоўцаў ад разведвальных падраздзяленняў Узброеных Сіл.

Урачыстае адкрыццё вучэнні адбудзецца 14 кастрычніка на 230-м агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі.

Падчас вучэння будуць адпрацоўвацца пытанні арганізацыі і вядзення разведкі пры выкананні вучэбна-баявых задач у розных умовах абстаноўкі, а таксама кіравання разведвальнымі органамі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.