Вы тут

Сенатар Уладзімір Панцюхоў: Эканоміцы патрэбен рэсурс прадпрымальнікаў


Размова з сенатарам аб заканадаўчай базе для бiзнесу

Шостае склiканне вышэйшага заканадаўчага органа нашай краiны завяршае работу. 7 лiстапада — выбары ў новы склад верхняй палаты парламента, 17 лiстапада — у склад нiжняй. I калi першыя склiканнi вышэйшага заканадаўчага органа краiны фармiравалi базавае нацыянальнае заканадаўства, наступныя — удасканальвалi яго i гарманiзавалi з iнтэграцыйнымi працэсамi, то ў пятым i шостым склiканнях парламентарыi стваралi ўмовы для далейшага развiцця эканомiкi. Пра тое, наколькi гэта ўдалося, мы распыталi старшыню Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах Уладзiмiра ПАНЦЮХОВА.


Поспех важна развiць

— Уладзiмiр Iванавiч, у апошнiя гады ў Беларусi прыняты сiстэмныя меры па разняволеннi прадпрымальнiцтва i стымуляваннi дзелавой актыўнасцi. Як вы ацэньваеце iх эфектыўнасць? Цi мае патрэбу беларускi бiзнес у далейшай падтрымцы дзяржавы?

— Калi я ўзначалiў камiсiю, беларускi бiзнес быў на ўздыме. Напярэдаднi новага 2011 года Прэзiдэнт падпiсаў Дырэктыву № 4 «Аб развiццi прадпрымальнiцкай iнiцыятывы i стымуляваннi дзелавой актыўнасцi ў Рэспублiцы Беларусь», якая паклала пачатак трываламу дыялогу памiж дзяржслужачымi i дзелавымi коламi.

На жаль, у 2014 годзе стала вiдавочна, што беларуская эканомiка, а разам з ёй i бiзнес, жывуць ва ўмовах, якiя не прадугледжаны ў iснуючых прагнозах i праграмах, — на эканомiку негатыўна ўплывалi знешнiя фактары. Каб захаваць дасягнутыя вынiкi i забяспечыць далейшае развiццё малога i сярэдняга бiзнесу, патрабавалiся нестандартныя меры. Кiраўнiк дзяржавы на сустрэчы з прадстаўнiкамi дзелавых колаў у снежнi 2017 года абсалютна правiльна адзначыў: «Малы i сярэднi бiзнес — найважнейшы складнiк устойлiвага развiцця эканомiкi Беларусi».

Савет Рэспублiкi як палата прадстаўнiкоў рэгiёнаў мае непасрэднае дачыненне да вырашэння гэтых пытанняў. Сенатары добра ведаюць сiтуацыю на месцах, у курсе таго, якiя пытаннi найбольш хвалююць прадпрымальнiкаў. Мы выйшлi на Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта з канкрэтнымi прапановамi, многiя з якiх былi ўлiчаны. У 2018 i 2019 гадах Пастаянная камiсiя правяла два выязныя мерапрыемствы ў Вiцебску i Баранавiчах. Сустрэлiся з прадстаўнiкамi бiзнесу, выслухалi iх пажаданнi i накiравалi прапановы ў дзяржорганы. Спадзяёмся, што нас чарговы раз пачуюць.

Эканомiцы патрэбны новы рэсурс. I рэсурс гэты — у прадпрымальнiкаў.

«Лiчба» — не данiна модзе

— А яшчэ ў «лiчбе»? Пра неабходнасць пераводу эканомiкi ў «лiчбу» кажуць шмат, але не ўсе разумеюць, пра што iдзе гаворка. Вы курыравалi на V Форуме рэгiёнаў у Магiлёве секцыю, прысвечаную супрацоўнiцтву рэгiёнаў у сферы лiчбавай эканомiкi. Што гэта азначае для абывацеля i для дзяржавы?

— Думаю, вы пагадзiцеся, што сёння свет уступiў у стадыю кардынальных эканамiчных, грамадскiх, ваенна-палiтычных i iншых змяненняў, якiя характарызуюцца высокай iнтэнсiўнасцю i дынамiчнасцю. Перавод эканомiкi ў «лiчбу» — не проста модны трэнд, гэта пытанне нацыянальнай бяспекi i, калi хочаце, глабальнай канкурэнтаздольнасцi. Ад гэтых працэсаў нельга заставацца ўбаку, iнакш трапiм у залежнасць ад сусветных лiдараў лiчбавiзацыi. Мы павiнны працаваць на апярэджанне.

Ужо сёння гэта патрабуе значных рэсурсаў — фiнансавых, кадравых, тэхнiчных. У адзiночку ажыццявiць паўнавартасны пераход да «лiчбы» надзвычай цяжка, неабходна кааперавацца як у рамках Саюзнай дзяржавы, так i на прасторы Еўразiйскага эканамiчнага саюза, а ў некаторых кiрунках — Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

Палiтыкамi i эканамiстамi абазначаны тры ключавыя кiрункi для супрацоўнiцтва. Па-першае, прыняцце сумесных мер у сферы iнфармацыйнай бяспекi i распрацоўка агульных правiл бяспекi ў лiчбавым асяроддзi. Па-другое, гарманiзацыя заканадаўчай базы, у тым лiку стварэнне адзiнай прававой прасторы ў сферы лiчбавай эканомiкi з унiфiкацыяй падыходаў да рэгулявання абарачэння лiчбавых актываў. I па-трэцяе, рэалiзацыя сумесных лiчбавых праектаў у прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, энергетыцы.

Дэкрэт кiраўнiка дзяржавы № 8 «Аб развiццi лiчбавай эканомiкi», як i рашэнне аб стварэннi HiТech-унiверсiтэта, — гэта стратэгiчныя рашэннi. Але яны — толькi пачатак шляху, якi мы павiнны прайсцi годна.

Складаная роля падаткаў

— У Савеце Рэспублiкi актыўна вялася работа над новай рэдакцыяй Падатковага кодэкса. Як унесеныя змены працуюць на практыцы?

— Аб'ём Падатковага кодэкса перавышае 1000 старонак. Ён напiсаны, перш за ўсё, зразумелай мовай для тых, хто выкарыстоўвае яго ў паўсядзённай рабоце — для падатковых работнiкаў i бухгалтараў.

Змены i дапаўненнi ў гэты дакумент уносiлiся штогод. Аднак у канцы 2017 года кiраўнiком дзяржавы было даручана падрыхтаваць новую рэдакцыю. Галоўнае патрабаванне: падатковая сiстэма павiнна быць празрыстая, простая i зразумелая для людзей i бiзнесу. Неабходна было прыняць меры па паляпшэннi падатковага адмiнiстравання, спрашчэннi парадку вылiчэння i выплаты падаткаў, знiжэннi падатковай нагрузкi.

Парламентарыi i работнiкi Сакратарыята Савета Рэспублiкi актыўна працавалi над Падатковым кодэксам, уваходзiлi ў склад рабочых груп: мiжведамаснай, пры Мiнiстэрстве фiнансаў i пры Савеце Мiнiстраў.

Падатковы кодэкс разглядаўся i абмяркоўваўся паартыкульна. У новай рэдакцыi ўлiчаны многiя iнiцыятывы Савета Рэспублiкi, накiраваныя на развiццё прадпрымальнiцтва i скарачэнне падатковага цяжару для суб'ектаў гаспадарання; пашырэнне магчымасцi прымянення iнвестыцыйнага вылiку па падатку на прыбытак; знiжэнне ставак падатку на прыбытак i падаходнага падатку з фiзiчных асоб у дачыненнi дывiдэндаў у выпадку рэiнвеставання ў развiццё вытворчасцi i iншае.

У вынiку сумеснай работы быў падрыхтаваны вынiковы дакумент, палажэннi якога прадугледжваюць кампрамiсныя рашэннi, улiчваюць iнтарэсы i падаткаплацельшчыкаў, i бюджэту.

— Цi апраўдала новая рэдакцыя Падатковага кодэкса чаканнi бiзнес-супольнасцi?

— Практычная рэалiзацыя палажэнняў новай рэдакцыi Падатковага кодэкса абмяркоўвалася сёлета 13 верасня ў Магiлёве на пашыраным пасяджэннi прэзiдыума навукова-кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь пры Прэзiдыуме Савета Рэспублiкi. У iм удзельнiчалi не толькi сенатары, але i дэпутаты нiжняй палаты, прадстаўнiкi органаў дзяржаўнага, мясцовага кiравання i самакiравання, бiзнес-супольнасцi, дзяржаўных прадпрыемстваў.

Усе пагадзiлiся, што адаптацыйны перыяд з азнаямленнем i прымяненнем нормаў новай рэдакцыi Падатковага кодэкса прайшоў «бязбольна». Дакумент стварае дадатковыя ўмовы для эканамiчнага развiцця. Не парушаная фiнансавая стабiльнасць бюджэту i арганiзацый. Кодэкс прыняты своечасова. Цяпер напрацоўваецца правапрымяняльная практыка.

Твор незвычайнага жанру

— Над якiмi яшчэ ключавымi законапраектамi працавала Пастаянная камiсiя, якую вы ўзначальваеце?

— За гэтыя гады мне давялося ўдзельнiчаць у прыняццi больш чым ста законаў, пераважная большасць з якiх датычылася ўдасканалення эканамiчных адносiн, рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, падатковага рэгулявання, развiцця прадпрымальнiцтва i iншых формаў гаспадарання. Шмат увагi ўдзялялася пытанням iнвестыцыйнай дзейнасцi, занятасцi, экспарту, iнфарматызацыi эканомiкi. Праз нашы рукi прайшлi законы «Аб рынку каштоўных папер», «Аб гарантаванай кампенсацыi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асоб», аб штогадовых рэспублiканскiх бюджэтах, пра змяненнi i дапаўненнi ў Закон «Аб банкруцтве».

Прынятыя новыя рэдакцыi законаў «Аб супрацьдзеяннi манапалiстычнай дзейнасцi i развiццi канкурэнцыi», «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», «Аб аўдытарскай дзейнасцi» i многiх iншых. I кожны раз, займаючыся падрыхтоўкай заканадаўчага акта, мы старалiся зверыць свае погляды на праблему з думкай выбаршчыкаў.

Я не забываў i пра Магiлёўшчыну, «прымяраючы» на яе законапраекты — будуць яны працаваць цi не будуць, дадуць рэгiёну, якi прадстаўляю ў парламенце, развiццё i рух наперад цi не. Гэта дапамагала ў вызначэннi пазiцыi, давала ўпэўненасць у выбары.

Распрацоўка i прыняцце закона — складаная, карпатлiвая праца. Любое змяненне заканадаўства — гэта маленькi твор незвычайнага жанру. Разглядаючы законапраект, даводзiлася ўзважваць усе «за» i «супраць», дэталёва вывучаць нюансы i пралiчваць наступствы, даведвацца думку вялiкай колькасцi спецыялiстаў. Дамагчыся ў прававым акце гарманiчнай абароны iнтарэсаў усёй краiны i асобных рэгiёнаў, усяго грамадства i асобных груп людзей вельмi няпроста. Памылкi дорага абыходзяцца.

Няма сумненняў, што ў гэтым складзе мы прымем галоўны законапраект года — Бюджэт-2020. Мы шчыльна працуем з урадам над яго збалансаванасцю i рэалiстычнасцю, над тым, каб ён адпавядаў магчымасцям дзяржавы, забяспечыў нармальнае функцыянаванне эканомiкi, стаў падмуркам далейшага развiцця краiны. Але гэта тэма асобнага iнтэрв'ю.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Усё, як у казцы: прыгожая зала, музыка, пачастункі. Абаяльныя людзі распавядаюць аб правільным харчаванні і рэкламуюць свой тавар...

Грамадства

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

Гэта адходы шкла, паперы, пластыку, шын, батарэек, машыннага масла...

Грамадства

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

Атрымаць падказкі вам дапаможа экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў».