Вы тут

У студэнта патрабавалі 50 рублёў за інтымныя фота


У Першамайскі РАУС г. Віцебска звярнуўся студэнт. Ён распавёў праваахоўнікам, што ў яго вымагаюць грошы ў суме 50 рублёў.


Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку было ўстаноўлена, што малады чалавек пазнаёміўся з дзяўчынай у сацыяльнай сетцы "УКантакце". Пасля нядоўгай перапіскі, тая папрасіла адправіць ёй інтымныя фота суразмоўніка. Хлопец задаволіў просьбу, і не задумваючыся адправіў здымкі.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, зыход перапіскі быў відавочны — старонка апынулася фэйкавай, а студэнту пачалі паступаць галасавыя паведамленні ад невядомага з патрабаваннем пераводу грошай пад пагрозай распаўсюджвання фота. Следчым камітэтам па факце вымагальніцтва заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.