Вы тут

Стаўка на блокчэйн


Да 2023-га расходы Кітая на гэтыя тэхналогіі перавысяць 2 мільярда долараў.


Выдаткі Кітая на блокчэйн-тэхналогіі будуць хутка расці і да 2023-га перавысяць 2 мільярда долараў. Такі прагноз утрымліваецца ў дакладзе, апублікаваным вядучым сусветным пастаўшчыком інфармацыі і кансультацыйных паслуг IDC, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У перыяд 2018-2023 гадоў сукупны сярэднегадавы тэмп росту выдаткаў Кітая на блокчэйн-тэхналогіі дасягне 65,7 працэнта, прагназуе IDC. Сёлета большая частка адпаведных выдаткаў скіравалася ў банкаўскі сектар, таксама сярод лідараў — дыскрэтная вытворчасць, рознічны продаж, прафесійныя паслугі і апрацоўчая прамысловасць.

Як трансфармацыйная тэхналогія з нязменным запісам дадзеных, якія можна выкарыстоўваць і якімі можна абменьвацца ўнутры дэцэнтралізаванай і агульнадаступнай сеткі, блокчэйн мае розныя сцэнарыі прымянення, у тым ліку ў галіне крыптавалюты. Вышэйшае кіраўніцтва Кітая падкрэсліла яго важнасць у новым раўндзе тэхналагічных інавацый і прамысловай трансфармацыі. Такая пазіцыя несумненна падштурхне прымяненне блокчэйн-тэхналогіі і павысіць рост выдаткаў у гэтым сектары, лічыць даследчык з IDC Сюэ Юй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.