Вы тут

Фестываль творчасці «Мары спраўджваюцца» прайшоў у дванаццаты раз


У кожнага з нас ёсць мара. І вельмі важна, каб яна спраўдзілася. Мара выйсці на сцэну, праспяваць, станцаваць, паказаць свой талент — уласцівая многім дзецям. Каб яе ажыццявіць, у Мінску ўжо дванаццаты раз прайшоў Рэспубліканскі фестываль творчасці выхаванцаў дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў «Мары спраўджваюцца».


У ім узялі ўдзел выхаванцы дзевяці дамоў-інтэрнатаў для дзяцей і маладых людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, што выступілі на адной сцэне з прафесіяналамі, зоркамі беларускай эстрады, такімі як Аляксандр Саладуха, Аляксандр Патліс, Дзядзька Ваня, Алёна Ланская, Яўген Курчыч. У конкурснай праграме былі прадстаўлены самыя розныя жанры: песні, танцы, тэатральныя мініяцюры, прамоўніцкае мастацтва і іншыя.

— Гэты фестываль — добры прыклад інклюзіі, сацыяльнай інтэграцыі дзяцей з інваліднасцю ў наша грамадства, — сказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. — Колькасць дзяцей з інваліднасцю ў нашай краіне, на жаль, расце. Але пры гэтым колькасць такіх дзяцей, якія пражываюць у інтэрнатных установах, скарачаецца. Усё больш іх жыве ў хатніх умовах. Гэта вельмі важна для кожнага дзіцяці. А для тых, хто ўсё ж жыве не ў сям'і, мы стараемся даць магчымасць рэалізаваць свае імкненні і мары...

Сёння ў нашай краіне функцыянуе дзевяць дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у якіх пражываюць
1375 выхаванцаў. Гаворка ідзе пра дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю, якія маюць цяжкія і множныя парушэнні, выкліканыя рознымі захворваннямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў гэтых установах атрымліваюць спецыяльную адукацыю, набываюць сацыяльныя і працоўныя навыкі...

Пры гэтым калі раней такія дзеці пры дасягненні паўналецця, як правіла, перамяшчаліся ў дарослыя дамы-інтэрнаты, то пачынаючы з 2013 года пры дзіцячых дамах-інтэрнатах развіваюцца паслугі суправаджаемага пражывання, калі выхаванцаў інтэрнатаў, якія маюць псіхічныя адхіленні, рыхтуюць да будучага самастойнага жыцця: вучаць гатаваць, прыбіраць, планаваць бюджэт і іншым патрэбным у штодзённым жыцці навыкам.

Святлана Бусько

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.