Вы тут

Для Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы пачынаюць будаваць новы корпус


Брэсцкая дзіцячая абласная бальніца за кошт будаўніцтва новага корпуса да 2021 года пашырыць свае плошчы. Пра гэта паведаміў старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 80-годдзю Брэсцкай вобласці, перадае zarya.by.


"Праграма абнаўлення бальніцы ўжо ў дзеянні, пачалі з харчаблока. У гэтым годзе пачынаем будаўніцтва новага корпуса. З нагоды юбілею вобласці распараджэннем кіраўніка дзяржавы са сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзелены Br1000000 на фінансаванне будаўніцтва ў 2020 годзе. Натуральна, на гэтыя мэты закладзены грошы і у абласным бюджэце, - сказаў Анатоль Ліс. - У абласной бальніцы дзецям неабходна аказваць медыцынскую дапамогу на найвышэйшым узроўні. Там будуць устаноўлены новыя, самыя сучасныя апараты МРТ, КТ. Гэта вельмі важны напрамак, якім будзем займацца, і не толькі ў Брэсце".

Дзякуючы павелічэнню плошчаў у медыцынскай установе палепшацца ўмовы знаходжання маленькіх пацыентаў і іх бацькоў. Частка аддзяленняў пераедзе ў новы корпус: колькасць ложкаў застанецца ранейшай, а месца стане больш. У прыватнасці, плануецца павялічыць плошчы рэанімацыі, абсталяваць паўнавартаснае аддзяленне для выходжвання неданошаных дзяцей. Будуць палепшаныя ўмовы ў трэцім педыятрычным аддзяленні, у якім праходзяць лячэнне дзеці да аднаго года. У новы корпус пераедзе першае педыятрычнае аддзяленне.

Прэв'ю: ctv.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.