Вы тут

"Дынама-Брэст" можа скасаваць кантракт з Хачарыдзі. Яго падпісалі ўсяго паўтара месяца таму


Як стала вядома Tribuna.com, брэсцкае "Дынама" ў бліжэйшы час скасуе кантракт з былым абаронцам зборнай Украіны і кіеўскага "Дынама" Яўгенам Хачарыдзі.


32-гадовы абаронца заключыў кантракт з брэсцкім клубам 23 кастрычніка, пасля чаго Хачарыдзі пачаў трэніравацца з камандай. Меркавалася, што кантракт пачне дзейнічаць з 1 студзеня.

Раней паведамлялася аб тым, што спартыўны дырэктар брэсцкага "Дынама" Сяргей Кавальчук таксама пакіне клуб. Як паведамляе крыніца Tribuna.com, гэтыя гісторыі могуць быць звязаныя.

Яўген Хачарыдзі пакінуў кіеўскае "Дынама" пасля сур'ёзнага канфлікту з галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам. Зараз жа беларускага спецыяліста сватаюць у брэсцкі клуб. Гэтыя факты таксама можна звязаць.

Афіцыйныя асобы брэсцкага "Дынама" пакуль адмаўляюцца ад каментароў. Сам футбаліст сцвярджае, што нічога не чуў пра магчымае скасаване дамовы.

Прэв'ю: football.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.