Вы тут

Беларусы на юнацкіх Алімпійскіх гульнях выступяць у 5 відах спорту


Сёння на Vaudoise Arena (г.Лазана) стартуюць III зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні. Яны  адкрыюцца маляўнічым шоу, якое раскажа пра культуру і традыцыі Швейцарыі. Пройдзе парад атлетаў і запальванне алімпійскага агню. Таксама цырымонія адкрыцця адбудзецца ў Санкт-Морыц - тут будуць праходзіць спаборніцтвы прадстаўнікоў саначнага спорту, скелетону і канькабежнага спорту.


У юнацкіх Алімпійскіх гульнях удзельнічаюць 1880 спартсменаў з больш чым 70 краін свету. Яны будуць змагацца за медалі ў 16 дысцыплінах: біятлоне, бабслеі, кёрлінгу, хакеі з шайбай, санным спорце, фігурным катанні, канькабежным спорце, шорт-трэку, скелетоне, фрыстайле, горных лыжах, скачках з трампліна, лыжных гонках, скi-альпінізме, лыжным дваябор'і і сноўбордынг.

Беларусы выступяць у пяці дысцыплінах. У біятлоне пад нашым сцягам выступяць Юлія Кавалеўская, Вікторыя Шашкова, Дар'я Кабішава, Канстанцін Бабураў, Андрэй Гаўрош і Арцём Крыленка. У спаборніцтвах па горных лыжах стартуе Максім Давыдоўскі. За медалі ў лыжных гонках будуць змагацца Дар'я Маёрава, Ганна Мачэхіна, Міхаіл Марозаў і Глеб Шакель. У спаборніцтвах па канькабежным спорце нашу краіну прадставяць Варвара Бандарына, Карына Шыпуля, Макс Фёдараў і Андрэй Герман. Беларуская зборная па хакеі 3х3 складаецца з Андрэя Мурашкі, Яна Шостака, Ільі Корзуна і Данііла Карповіча.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.