Вы тут

Унікальная аперацыя праведзена кардыяхірургамі 78-гадовай пацыентцы


Урачы рэнтгенаперацыйнай Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра ўпершыню ў Беларусі выканалі малаінвазійнае пратэзаванне аартальнага клапана 78-гадовай пацыентцы. Як расказала галоўны ўрач цэнтра Ірына Абельская, аперацыя была выканана з нагоды крытычнага аартальнага стэнозу з выкарыстаннем найноўшага балон-пашыральнага клапана Edwards SAPІEN (ЗША).


news.myseldon.com

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, уся працэдура прайшла пад мясцовай анестэзіяй шляхам пункцыі сцегнавых сасудаў. Час умяшання склаў 130 хвілін (для параўнання: час класічнай кардыяхірургічнай аперацыі — каля 300—360 хвілін). Праз чатыры дні пацыентка была выпісана з добрым клінічным вынікам: сярэдні градыент ціску на аартальным клапане зменшыўся з 74 да 6 мм рт. сл.

Трэба адзначыць, што аартальны стэноз — гэта звужэнне аартальнага клапана, у выніку чаго ўзнікае перашкода току крыві з поласці сэрца ў аорту (найбуйнейшы крывяносны сасуд у арганізме). Часцей гэта сустракаецца ў людзей сталага веку: паводле статыстыкі, на умераны ці цяжкі аартальны стэноз пакутуе кожны восьмы пацыент, старэйшы за 75 гадоў. Асноўныя сімптомы гэтага захворвання фарміруюць класічную трыяду: страта прытомнасці (узнікае з-за недастатковага прытоку крыві да галаўнога мозга), стэнакардыя (боль у грудной клетцы), задышка (узнікае пры фізічнай нагрузцы).

Сітуацыя ўскладняецца тым, што пры з'яўленні сімптомаў стэноз аартальнага клапана ўжо мае выражаны характар: двухгадовая выжывальнасць такіх пацыентаў не перавышае 50 %. Радыкальным спосабам лячэння з'яўляецца пратэзаванне аартальнага клапана. На жаль, у 30—40 % пацыентаў традыцыйнае хірургічнае ўмяшанне не можа быць выканана з розных прычын.

Адзіная выратавальная альтэрнатыва — транскатэральная імплантацыя аартальнага клапана (працэдура TAVІ). Яе робяць пацыентам старэйшым за 75 гадоў, у якіх высокая хірургічная рызыка і цяжкія спадарожныя хваробы, а таксама аперацыі на сэрцы ў анамнезе, дэфармацыі грудной клеткі і падобныя паталогіі. У такіх сітуацыях доўгатэрміновыя вынікі TAVІ як мінімум не саступаюць вынікам адкрытага кардыяхірургічнага ўмяшання. У той жа час TAVІ захоўвае ўсе перавагі малаінвазійнай працэдуры, такія як меншая працягласць аперацыі, адсутнасць неабходнасці ў штучным кровазабеспячэнні, кароткая шпіталізацыя, непрацяглы рэабілітацыйны перыяд.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.