Вы тут

На участках Верхняга замка ў Полацку пастаянна прысутнічаюць археолагі


Пра гэта заявіла доктар гістарычных навук, загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Вольга ЛЯЎКО падчас круглага стала, прысвечанага беларускай археалогіі, які праходзіў у рэдакцыі газеты «Звязда».


Вядома, што цяпер у раёне Верхняга замка праводзіцца маштабная рэканструкцыя былога бальнічнага гарадка ў Сафійскага сабора, дзе ў будучыні размесціцца Полацкае кадэцкае вучылішча. Праект выклікаў вялікі рэзананс у сацыяльных сетках, маўляў, помнік гісторыі дзяржаўнага значэння пад пагрозай як мінімум сапсавання. Па словах навукоўцы, у 2018 годзе, калі распрацоўваўся праект рэканструкцыі гэтай тэрыторыі, для прадстаўнікоў праектнай установы была зроблена вялікая папка з матэрыяламі па тых даследаваннях, якія ўжо праводзіліся на тэрыторыі Верхняга замка. «На карце пазначаны ўсе раскопы, якія за 80 гадоў даследаванняў Полацка былі зроблены», — адзначыла Вольга Ляўко. — Інстытут даў свае рэкамендацыі, як зрабіць рэканструкцыю, каб мінімізаваць умяшанне ў культурны пласт, каб зберагчы яго для будучых пакаленняў, бо наскокам схапіць усё і бегчы за бульдозерам, выцягваючы з-пад яго нейкія знаходкі, было б няправільна».

Цэнтр археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі нават катэгарычна забараніў выкарчоўваць дрэвы, толькі спілоўваць. Усё гэта цяпер прадугледжана і ўжо здзяйсняецца, запэўніла доктар гістарычных навук. На адкрытых участках, на якіх можна правесці стацыянарныя раскопкі, пастаянна прысутнічаюць археолагі.

«Кожны кавалак зямлі на гэтай тэрыторыі знаходзіцца пад нашым кантролем. Больш за тое, арганізацыя, якая адказвае за работу ўсіх будаўнічых брыгад на гэтай пляцоўцы, кантралюе поўнае выкананне ўсіх нашых патрабаванняў. На парушэнні, якія могуць дапускацца, рэакцыя імгненная і жорсткая — аж да адхілення арганізацыі ад далейшага ўдзелу ў работах», — заявіла кіраўнік Цэнтра.

Прэв'ю: belhistory.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Рэктар БДМУ Рубніковіч: Набор на бюджэтную форму сёлета павялічым

Рэктар БДМУ Рубніковіч: Набор на бюджэтную форму сёлета павялічым

Вялікае інтэрв'ю з рэктарам БДМУ да 100-гадовага юбілею ўніверсітэта.

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.