Вы тут

Аляксандр Лукашанец: Дзяржслужачыя павiнны забяспечыць права грамадзянiна карыстацца любой мовай


Гэта адзначыў намеснiк дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi Аляксандр Лукашанец падчас круглага стала «Роля iнфармацыйных тэхналогiй у захаваннi i папулярызацыi беларускай мовы», якi прайшоў у Выдавецкiм доме «Звязда». 


Былi прыведзены прыклады, калi грамадзянiн звяртаўся ў розныя структуры на беларускай мове, але яму адказвалi, што не разумеюць.

Грамадзянiн можа карыстацца любой дзяржаўнай мовай: беларускай i рускай, падкрэслiў навуковец. А ўсе служачыя дзяржструктур абавязаны валодаць абедзвюма дзяржаўнымi мовамi. «Калi яны не ведаюць, iх проста не павiнны прымаць на работу альбо пры першым жа парушэннi звальняць без усялякiх тлумачэнняў. Як чалавека, якi не адпавядае сваёй пасадзе», — лiчыць прадстаўнiк НАН Беларусi.

На яго думку, такiя меры значна пашыраць моўную прастору. «Калi школьнiк i, галоўнае, яго бацькi будуць ведаць, што сын цi дачка ў будучым не зможа атрымаць якую-небудзь пасаду ў сферы дзяржаўнага кiравання, не ведаючы дзвюх дзяржаўных моў, адносiны да вывучэння беларускай мовы ў школе зменяцца карэнным чынам», — упэўнены Аляксандр Лукашанец.

Навуковец прывёў прыклад: у Танзаніі ў 60-я гады, калі ўводзілася мясцовая мова суахілі ў якасці дзяржаўнай паралельна з англійскай, ад прэтэндэнта на пасаду патрабавалі гаварыць на суахілі 15 хвілін, не выкарыстоўваючы іншамоўных слоў.

Цалкам матэрыялы круглага стала можна прачытаць у заўтрашнім нумары.

Наталля КАРОТКАЯ

Усе матэрыялы круглага стала чытайце ў бліжэйшым нумары газеты «Звязда».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.