Вы тут

Беларусь і Расія разглядаюць сумеснае будаўніцтва АЭС у Егіпце


Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.


Аб гэтым распавёў кіраўнік беларускай дзяржавы падчас сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі Ігарам Арловым.

"Расія, відаць, чатыры блокі атамнай электрастанцыі будзе будаваць у Егіпце. Да радасці ці да жалю, у Расіі будаўнікоў ужо не засталося высакакласных, "Расатам" вельмі задаволеныя нашымі будаўнікамі. І мы абмяркоўвалі пытанне сумеснага будаўніцтва — гэта было, дарэчы, да будаўніцтва беларускай станцыі, каб мы досвед атрымалі будаўніцтва (разам з расіянамі па ўсім свеце будавалі атамныя станцыі). Таму мы абмеркавалі з ім падрабязна гэтую сумесную праграму", — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв'ю: БелТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.