Вы тут

У Міністэрства замежных спраў з'явіліся свае стыкеры ў «Вайберы» на беларускай мове


Гэты праект прэзентавалі на ўрачыстым мерапрыемстве да Міжнароднага дня роднай мовы, якое для МЗС стала традыцыйным і прайшло ўчора ў Нацыянальнай бібліятэцы.


Урыўкі з твораў аб сваёй айчыне на родных мовах прачыталі больш за 30 дыпламатаў. Усяго запрашэнне на свята прынялі каля 40 кіраўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у нашай краіне. Сярод гасцей і прадстаўнікі міжнародных арганізацый, сябры Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, дзеячы культуры, навукі і адукацыі.

«Я хачу сказаць, наколькі мы ўсе ў Міністэрстве замежных спраў, былі крануты водгукам, які ўбачылі на наша запрашэнне, колькасцю сяброў, што прысутнічаюць сёння ў зале — паслоў, дыпламатаў, гасцей нашых беларусаў. Для нас гэта вельмі дарагі, каштоўны знак вашай увагі», — адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.

Ён звярнуўся да гасцей мерапрыемства з пытаннем: наколькі патрэбна для дыпламатыі (прафесіі, якая карыстаецца некалькімі лінгва франка) родная мова? Моц на пабудову мірных зносін і навядзенне мастоў, на яго думку, дае менавіта матчына мова. «Я думаю, што людзі, якія навучыліся ў сваім жыцці шанаваць, любіць, абараняць сваю мову, свой народ, сваю зямлю, — яны маюць сілу, неабходную для таго, каб будаваць масты ўзаемаразумення», — падкрэсліў Андрэй Дапкюнас і пасля прачытаў верш Пімена Панчанкі «Родная мова».

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Родная або Лінгва франка?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.