4 лютага ў кінатэатры VOKA Cinema адбылося адкрыццё IX Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно VOKA Smartfilm. Сёлетні слоган — «Сезон (не) звычайных гісторый».
Як і ў папярэдніх сезонах, удзельнікі конкурснай праграмы могуць самі выбраць тэмы. Адсутнічаюць і жанравыя намінацыі. Абавязковых крытэрыяў, якім павінны адпавядаць конкурсныя работы, усяго два: здымка на камеру мабільнага тэлефона і агульная працягласць фільма не больш за 10 хвілін.
— Сёлета мы вырашылі даць удзельнікам фестывалю максімальную свабоду выбару, каб у выніку ўбачыць і паказаць гледачам па-сапраўднаму цікавыя, незвычайныя, не падобныя адна на адну конкурсныя работы, — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік. — Аўтары змогуць самі вырашаць, што ім бліжэй: убачыць незвычайнае ў штодзённым ці прыдумаць уласны сюжэт, змадэляваць рэальнасць ці зафіксаваць яе. У гэтай свабодзе творчага пошуку, на наш погляд, адлюстравана ўся ўнікальнасць мабільнага кіно. І мы спадзяёмся, што скарыстацца такой магчымасцю будзе цікава ўдзельнікам з самых розных краін.
Заяўкі на ўдзел будуць прымацца да 21 сакавіка. Прафесійнае журы вызначыць уладальнікаў статуэтак за першае, другое і трэцяе месцы. Прызамі для пераможцаў стануць розныя мадэлі смартфонаў. А аўтара найлепшага фільмаўдзельніка конкурснай праграмы ўзнагародзяць Гран-пры фестывалю мабільнага кіно VOKA Smartfilm — грашовым прызам у памеры 3000 рублёў.
У склад прафесійнага журы, якое будзе ацэньваць конкурсныя работы, увайшлі сем экспертаў у галіне кіно. Гэта кіназнаўца, дырэктар праграмы ігравога кіно фестывалю «Лістапад» Ігар Сукманаў, кіназнаўца і кінакрытык Антон Сідарэнка, каардынатар Нацыянальнага конкурсу фестывалю «Лістапад» Мікалай Лаўранюк, дырэктар кінафестывалю «Паўночнае ззянне» Вольга Чайкоўская, прадзюсар Леанід Каліценя, кінакрытык і журналіст Тарас Тарналіцкі, а таксама рэжысёр Анастасія Мірашнічэнка.
— Кожны Smartfilm для мяне ўжо на працягу пяці гадоў — крыніца эмоцый. Я адчуваў і радасць, і абурэнне, бачыў добрыя і, наадварот, нецікавыя карціны, — падкрэсліў Ігар Сукманаў. — І хай фестываль не дазваляе казаць пра глабальныя тэндэнцыі ў кінематографе, ён распавядае пра тых, хто не з’яўляецца часткай вялікай індустрыі, тых, хто ў цені, але вельмі любіць кіно і хоча ў ім праяўляцца. Для мяне гэта важна. Мае крытэрыі да адбору фільмаў — талент і шчырасць. Нават калі дзеянне адбываецца ў космасе, яно павінна быць пра наша жыццё.
Па традыцыі паралельна з прафесіяналамі фільмы-ўдзельнікі будзе ацэньваць і народнае журы пад кіраўніцтвам сцэнарыста і рэжысёра Влады Сяньковай. Cклад народнага журы будзе вызначаны па выніках кінатэста, прайсці які можа любы ахвотны.
Мабільнае кіно — гэта прастора, якая злучае культавых рэжысёраў — Стывена Содэрберга, Мішэля Гондры, Зака Снайдэра, Пак Чхан Ука, Джафара Панахі з тысячамі іншых, менш вядомых аўтараў з усяго свету.
Унікальнасць мабільнага кіно ў яго даступнасці для кожнага, як з пункту гледжання рэсурсаў і бюджэтаў, так і ў сэнсе пастаяннай прысутнасці смартфона ў кішэні. Але, мабыць, галоўная «фішка» мабільнага кіно — у яго сапраўднай аўтарскай прыродзе і бязмежных магчымасцях для творчай рэалізацыі! Стваральнік мабільнага фільма ў большасці выпадкаў павінен быць і сцэнарыстам, і рэжысёрам, і аператарам, і мантажорам, і нават акцёрам. Каб падкрэсліць гэта, у рамках фестывалю арганізатары ўзнагароджваюць не фільм, ролік альбо блог, а менавіта аўтара. Таму колькасць удзельнікаў фестывалю з кожным разам расце.
— Гэты фестываль — добрая магчы масць для рэжысёраў-пачаткоўцаў пра явіць сябе, бо, як паказвае практыка, каб зняць добрае кіно, дастаткова мабільнага тэлефона, — упэўнены Антон Бладзік. — Часам такія стужкі выйграюць нават у тых, што створаны з вялікім бюджэтам і вялікай колькасцю спецэфектаў. Цікавая тэндэнцыя — з кожным годам беларускія ўдзельнікі ўсё часцей становяцца фіналістамі на розных міжнародных конкурсах, зняўшы фільм менш чым на 10 хвілін проста на камеру гаджэта.
У дзявятым сезоне фестывалю VOKA Smartfilm запланавана серыя майстаркласаў. Таксама часткай праграмы стануць спецыяльныя кінапаказы. Адзін з іх адбудзецца ў VOKA Cinema 14 лютага і будзе прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых. Узяўшы удзел у спецыяльным конкурсе, можна атрымаць два квіткі на паказ адной з кінакарцін і выйграць вячэру ў рэстаране.
Для таго каб стаць наведвальнікам сеанса, неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце фэсту і загрузіць фатаграфію ў вобразе любімага кінагероя. Гэта можа быць як цэлы касцюм, так і асобны аксесуар, які асацыіруецца з кінагероем.
14 лютага ў кінатэатры VOKA CINEMA будзе працаваць тэматычная фотозо на: ёсць магчымасць зрабіць выдатныя здымкі і заадно папазіраваць для кон курсу. Праўда, удзельнікамі розыгрышу змогуць стаць толькі тыя, хто прыйдзе ў вобразе кінагероя і размесціць фота з хэштэгам #vokasmartfilm у сябе ў сац сетках.
Вынікі VOKA Smartfilm будуць пад ведзены 16 красавіка 2020 года. Увесь гэты час сачыць за ходам фестыва лю можна будзе на афіцыйным сайце www.smartfilm.by, а таксама ў спецы яльным раздзеле відэасэрвісу VOKA. Акрамя таго, наведвальнікі сайта і карыстальнікі VOKA змогуць першымі ўбачыць работы, якія ўвойдуць у шортліст фестывалю.
Вікторыя АСКЕРА
Памяць — гэта тое, што робіць нас людзьмі.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.