Позна ўвечары 27-гадовы гараджанін чакаў грамадскі транспарт на прыпынку “Аўтавакзал” у абласным цэнтры. Перад гэтым малады чалавек зайшоў у краму і купіў дадому прадукты. Менавіта на пакет з ежай звярнулі ўвагу двое грамадзян, якія праходзілі міма.
Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, мужчыны 45-ці і 46-ці гадоў падышлі да маладога чалавека, выхапілі сумку з прадуктамі харчавання і зніклі ў дварах. Пацярпелы звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, неўзабаве праваахоўнікі затрымалі падазраваных у здзяйсненні рабавання. Выкрадзеныя прадукты агульным коштам 12 рублёў яны паспелі спажыць. Грамадзяне патлумачылі, што хацелі есці, а паколькі ніхто з іх не працуе, то грошай на ежу не было, таму і пайшлі на злачынства.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?