Вы тут

"Прыбужскае Палессе" збярэ школьнікаў на эколага-турыстычны фестываль


Міжнародны адкрыты эколага-турыстычны фестываль "Таямніцы прыбужскага Палесся” адбудзецца ў 12-ы раз і прысвячаецца Міжнароднаму году аховы здароўя раслін і Году малой радзімы ў Беларусі.


Мерапрыемства разлічана на вучняў 5-7 класаў устаноў адукацыі Брэсцкага раёна і абласнога цэнтра. Таксама да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца каманды з іншых раёнаў вобласці, суседніх прыгранічных рэгіёнаў Украіны і Польшчы. Прыём заявак працягнецца па 17 красавіка. Падаць іх можна ў офісе рэспубліканскага заказніка "Прыбужскае Палессе" (Брэст, вул. Кааператыўная, 1) ці па электроннай пошце biorezervat@mail.ru.

Асноўным месцам правядзення фестывалю па традыцыі стане біярэзерват "Прыбужскае Палессе". Прадугледжаны тры этапы: адборачны, які пройдзе ў красавіку-ліпені, гульнявы (верасень-кастрычнік) і заключны (кастрычнік). На першым этапе школьнікаў чакаюць экскурсіі па экалагічных сцежках, веламаршрут, турыстычныя паходы і водны сплаў. Сваімі ўражаннямі ўдзельнікі павінны будуць падзяліцца ў фотарэпартажы. Другі, гульнявы этап, прадугледжвае экалагічны квэст-віктарыну і турыстычную паласу перашкод. У фінале, на інтэлектуальнай гульні ў фармаце брэйн-рынга, сустрэнуцца 10 найлепшых каманд. Пераможцы атрымаюць дыпломы і каштоўныя прызы ад арганізатараў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.