Вы тут

СААЗ запусціў у Viber чат-бот, які інфармуе пра сітуацыю з каранавірусам у свеце


Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) запусціла ў Viber чат-бот, які інфармуе карыстальнікаў аб сітуацыі з каранавірусам у свеце, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны на спасылкай на прэс-службу мэсанджара.


- У ім асвятляюцца пытанні і актуальныя падзеі, звязаныя з пандэміяй. Раздзел "Апошнія навіны" абнаўляецца адначасова з сайтам СААЗ, - растлумачылі ў Viber.

Ёсць і іншыя карысныя раздзелы: "Абараніце сябе", "Выкарыстанне маскі", "Рэкамендацыі аб падарожжах" і тэст "Міфы", дзякуючы якому можна праверыць свае веды пра вірус COVID-19.

Бот бясплатны і ўжо даступны ўсім карыстальнікам мессенджера на англійскай, арабскай і рускай мовах. Плануецца, што неўзабаве ён "загаворыць" больш чым на 20 мовах свету.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.