У сталічным аэрапорце затрыманы 32-гадовы грамадзянін Ірана з падробленым пашпартам. Мужчына ляцеў у Швецыю з Турцыі, гаворыцца на сайце Дзяржпагранкамітэта.
Днём 6 красавіка пры афармленні пасажыраў авіярэйса Стамбул-Мінск-Стакгольм вайскоўцы атрада пагранкантролю звярнулі ўвагу на падазронага мужчыну: ён моцна нерваваўся і спяшаўся. Неўзабаве гэтаму знайшлося тлумачэнне - пры праверцы прад'яўленага дакумента на імя грамадзяніна Швецыі пагранічны нарад выявіў прыкметы падробкі.
Спецыяльная праверка ўстанавіла, што старонка з дадзенымі аб уладальніку пашпарта фальшывая. Затым, пры аглядзе памяшканняў аэрапорта, у якія заходзіў мужчына, памежнікі выявілі разарваны іранскі пашпарт, які належыць незаконнаму мігранту.
У выніку замежнік прызнаўся ў нелегальных намерах і распавёў, што фальшывы пашпарт купіў у Турцыі.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў знаходжання. За выкарыстання падробленага дакумента яму пагражае да двух гадоў абмежавання волі.
Прэв'ю: Дзяржпагранкамітэт
Што за таемнымі дзвярыма?