У Мінску распачаўся знос будынка, які з моманту нараджэння аэрапорта «Мінск-1» чвэрць стагоддзя выконваў функцыі пасажырскага тэрмінала. Невялікі двухпавярховы дом па адрасе вул. Караткевіча, 9а — папярэднік добравядомага манументальнага аэравакзала з калоннамі ў створы вуліцы Чкалава.
Пасля пераезду пасажырскіх службаў у новы будынак у 1958 годзе былы вакзал засялілі медыкі. Апошнім часам тут знаходзіліся ўрачэбна-лётная экспертная камісія і паліклініка грамадзянскай авіяцыі.
Праз еўрарамонт і надбудову трэцяга паверха ў пачатку 2000-х гг. будынак так і не атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таму і знікае ён без перашкод, каб вызваліць тэрыторыю пад будаўніцтва шматпавярховікаў.
Дзмітрый Суганяеў
Фота аўтара
Архіўныя здымкі ўзяты з сайта pastvu.com
З чаго пачынаецца любоў да оперы?
Аднак бестурботнае стаўленне да мер бяспекі пры катанні на каньках і лыжах, санках і цюбінгах кожны год нярэдка прыводзіць да сур’ёзных траўмаў.
У БДПУ прайшла сустрэча рэктара са студэнцкім актывам.