02 снежня, серада

Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні не варта ісці напралом. Да поспеху прывядуць такія якасці, як мяккасць, гнуткасць і ўменне знайсці разумны кампраміс. У гэтым выпадку вы з лёгкасцю пераадолееце ўсе перашкоды і акажацеся пераможцам нават у самых складаных сітуацыях. Не адмаўляйцеся ад магчымасці дапамагчы сябрам, бо ў найбліжэйшай будучыні можаце памяняцца ролямі. Паспрабуйце, перш чым дзейнічаць, разабрацца ў тым, што адбываецца.

sovetok.com


ЦЯЛЕЦ. У наступныя дні вы зможаце пахваліцца выключным спакоем, вытрымкай, душэўнай раўнавагай. Добры час для вырашэння няпростых пытанняў асабістага жыцця, якія маюць эмацыянальную падаплёку. На рабоце вам давядзецца прысвяціць шмат сіл і часу арганізацыйным пытанням. Добра было б нікуды не спазняцца. У пятніцу старая заблытаная сітуацыя зойме вашы думкі, і вы раптам знойдзеце доўгачаканае рашэнне.


БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень абяцае стаць удалым і прыбытковым. Вы атрымаеце менавіта тое, пра што даўно марылі, здабудзеце гармонію, адчуеце радасць жыцця і прыліў сіл. У сераду паступіць інфармацыя, якая вас вельмі цікавіць, і гэта будуць добрыя навіны. У асабістым жыцці будзе панаваць атмасфера даверу і ўзаемаразумення. Вы кахаеце і каханыя — усе сумненні ў гэтым знікнуць.


РАК. Ваша кіпучая энергія дазволіць падняцца па кар'ернай лесвіцы. Хоць планы могуць змяніцца з-за раптоўнай камандзіроўкі, але яна будзе спрыяць развіццю партнёрскіх адносін. Для новага вітка духоўнага росту і развіцця вам неабходна бязлітасна пазбаўляцца ад усяго непатрэбнага, што стварае ў вашым жыцці блытаніну. Не дазваляйце ўцягнуць сябе ў канфліктную сітуацыю. Лепш пакуль не высвятляць адносін ні на рабоце, ні дома. У суботу візіт да сваякоў акажа дабратворны ўплыў.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні вы лёгка пазбегнеце стрэсаў, канфліктных сітуацый і фінансавых страт, усяго толькі праявіўшы цярпенне і абачлівасць. У аўторак сімпатыі навакольных людзей будуць на вашым боку, і нават мінімальныя намаганні атрымаюць высокую ацэнку. У пятніцу лепш не звяртацца ў афіцыйныя інстанцыі, устрымайцеся таксама ад пафасу і не выстаўляйце асабістае жыццё напаказ. У выхадныя магчымы псіхалагічны дыскамфорт з-за мітусні і блытаніны — дазвольце сабе расслабіцца.


ДЗЕВА. Вы рызыкуеце праявіць сябе залішне эмацыянальным чалавекам і даставіць шмат клопатаў не толькі сабе, але і навакольным. Будзьце больш стрыманыя, дзяліцеся сваімі думкамі толькі з блізкімі людзьмі. Не ўступайце ў спрэчкі ў сацыяльных сетках. У сераду магчыма неспадзяваная змена планаў, якая накіруе сітуацыю ў лепшы бок. Праявіце большую карэктнасць пры зносінах з калегамі па рабоце.


ШАЛІ. Пачынаецца цікавы, але вельмі клапатлівы тыдзень. Патрэба самасцвярдзіцца ў сітуацыі, якая склалася, запатрабуе ад вас значных высілкаў. Пажадана не праяўляць пачуццяў, якія вас перапаўняюць, залішне бурна, таму што гэта можа не спадабацца калегам і начальству. У аўторак і чацвер вы многае паспееце зрабіць — максімальна выкарыстоўвайце гэты час. Паспрабуйце не правакаваць плётак пра сваю асобу. У суботу вы адчуеце прыліў энергіі, нібы адкрыецца другое дыханне, але будзьце больш асцярожнымі, не пераацаніце сваіх сіл.


СКАРПІЁН. Варта ўнутрана сабрацца, каб не прапусціць важных падзей, якія абяцаюць значны прыбытак. Сканцэнтруйцеся на галоўных справах — лепш менш, ды лепш. Вашы ідэі ў прафесійнай сферы будуць запатрабаваныя. Вам вернуць даўгі, ды яшчэ і з працэнтамі. У асабістым жыцці вас чакае нямала прыемных падзей, так што абавязкова знайдзіце час для спаткання.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вы можаце аказацца ўцягнутыя ў чужую мітусню і праблемы. Зрэшты, чаму б і не дапамагчы блізкім — так вы заробіце аўтарытэт. Аўторак пагражае стаць найбольш мітуслівым і незразумелым днём — не спрабуйце разабрацца ў тым, што адбываецца, проста рабіце сваю справу. Будзьце спакойныя і добразычлівыя, што б ні здарылася. У чацвер з вамі могуць адбывацца нечаканыя, але прыемныя падзеі. У выхадныя варта шпацыраваць, слухаць музыку, чытаць, адпачываць. Нядзеля — удалы дзень для наладжвання стасункаў са сваякамі.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца добра папрацаваць, у адваротным выпадку груз незавершаных спраў пагражае значна затармазіць ваша прасоўванне наперад. Асабліва шмат будзе валтузні з паперамі. Будзьце па магчымасці нешматслоўныя, каб не выбалбатаць сваіх і чужых сакрэтаў. Варта прыслухацца да сябе і даверыцца інтуіцыі. Вам будзе шанцаваць, і вы зможаце ўвасобіць у рэальнасць амаль усе задуманае.


ВАДАЛІЎ. Тыдзень можа падарыць проста лавіну разнастайных магчымасцяў для рамантычных прыгод і актыўнага адпачынку. Але не варта ўвесь час думаць толькі пра ўласную выгаду. Часам лепш праявіць бескарыслівасць. У вашых сілах дапамагчы блізкім і сябрам у сітуацыі, якая склалася. У пятніцу будзе цяжка звязацца з патрэбным вам чалавекам, што можа пацягнуць праблемы, якія, зрэшты, паспяхова вырашацца ў нядзелю.


РЫБЫ. Паспрабуйце разабрацца ў сваім унутраным свеце. Там відавочна наспявае рэвалюцыя — ці не трэба прадухіліць бунт? Вы дарма ўсім незадаволеныя і жаліцеся на жыццё — трэба шанаваць тое, што маеце. Перадышка на рабоце дазволіць аднавіць сілы і прыступіць да абавязкаў з падвоенай энергіяй. У асабістым жыцці вы можаце сутыкнуцца з павышанай увагай да сваёй персоны — паспрабуйце апраўдаць чаканні. Усе перашкоды, з якімі вы сустрэнецеся ў чацвер, у хуткім часе будуць пераадолены.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.

Грамадства

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

За дзесяць месяцаў бягучага года супрацоўнікі міліцыі выявілі больш за 600 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх.

Грамадства

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі падрыхтаваў для педагогаў рэкамендацыі па вырашэнні канфліктных сітуацый.

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.