Вы тут

Пад Гродна Ford ўляцеў у дрэва, загінуў 17-гадовы пасажыр


Непаўнагадовы пасажыр загінуў пры сутыкненні легкавушкі з дрэвам ў Гродзенскім раёне, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Аварыя адбылася 30 мая, каля 05:20, на аўтадарозе Гожа — Цыдовічы — Агароднікі. Устаноўлена, што 24-гадовы кіроўца Ford не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі, дзе аўтамабіль урэзаўся ў дрэва.


У выніку ДТЗ 17-гадовы пасажыр легкавушкі ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Яшчэ два пасажыры (14-гадовая дзяўчынка і 21-гадовы хлопец) з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваныя.

Высветлілася, што кіроўца Ford не меў права кіравання і знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.