Вы тут

«Карткі госця» цяпер можна купіць у кіёсках «Мінсктранса»


«Мінгардаведка» і «Мінсктранс» заключылі дагавор, у адпаведнасці з якім у кіёскі транспартнага прадпрыемства паступіла для рэалізацыі больш за 900 «картак госця», распавёў агенцтву «Мінск-Навіны» дырэктар «Мінгардаведкі» Барыс Васільеў.


Фота: minsknews.by

— Гэта карты васьмі відаў трох фарматаў - «Прэміум», «Бізнэс» і «Эканом» (без праязных). Яны адрозніваюцца тэрмінам дзеяння, які вар'іруецца ад 1 да 10 дзён (ёсць і працягласцю 12 месяцаў), а таксама коштам (ад 8 да 57 рублёў) і часткова комплексам паслуг, - удакладніў Б. Васільеў.

Ён падкрэсліў, што з такім турпрадуктам можна са зніжкамі або зусім бясплатна наведаць мноства музеяў, іншыя прывабныя для падарожнікаў аб'екты Мінска і ваколіц, а з картай «Эканом» - усёй рэспублікі. Акрамя таго, яны даюць права на працягу трох гадоў пасля набыцця карыстацца бонусамі і зніжкамі ад 5 да 30% у аграсядзібах і аб'ектах спадарожнага сэрвісу. Улічваючы, што цяпер жыхары краіны больш нацэлены на ўнутраны турызм, чым на выязны, «картка госця» можа саслужыць ім добрую службу.

Намеснік дырэктара філіяла «Агенцтва Мінсктранс» Наталля Клімковіч адзначыла, што «карткі госця» прадаюцца ўжо ў 25 кіёсках прадпрыемства ў цэнтральнай частцы горада. У бліжэйшыя дні іх можна будзе набыць ва ўсіх 153 кропках філіяла. Інфармацыю пра гэты турпрадукт пакупнікі могуць запазычыць з ўлётак, размешчаных на вітрынах.

«Мінгардаведка» і «Мінсктранс» заключылі дагавор аб супрацоўніцтве на год, потым магчымая пралангацыя. Да гэтага «карткі госця» рэалізоўваліся ў пяці уласных пунктах продажу «Мінгардаведкі» і больш чым у 15 кропках іншых арганізацый і ўстаноў.

Прадпрыемства «Мінгардаведка» выпускае 14 відаў «карткі госця» пяці фарматаў, разлічаных на кароткія перыяды, ад 1 да 10 дзён, коштам ад 8 да 69 рублёў і на 12 месяцаў коштам 18 рублёў. Апошняя прызначаецца ў асноўным для жыхароў Беларусі.

Картка можа быць актываваная на працягу трох гадоў пасля пакупкі. Пачаткам актывацыі лічыцца момант электроннага сканавання QR-кода або ручнога ўводу дадзеных пры першым наведванні музея або экскурсіі.

Прадпрыемства «Мінгардаведка» пачало распрацоўваць «картку госця» адзінай бязвізавай зоны «Брэст - Гродна», якую планавалі ўвесці да старту турыстычнага сезону. Аднак у сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй у краіне рэалізацыю гэтых планаў пакуль прыйшлося адкласці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.