Вы тут

Мінкультуры атрымае дадатковыя грошы на рэстаўрацыю Гальшанскага і Крэўскага замкаў


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы культуры і мастацтва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Міністэрству культуры ў 2020 годзе са сродкаў фонду будзе выдзелена больш за Br3 млн. Грошы будуць накіраваныя на рэстаўрацыю сядзібна-паркавага ансамбля ў вёсцы Заказель Драгічынскага раёна, Гальшанскага і Крэўскага замкаў, касцёла ў Мсціславе, які ўваходзіць у склад аб’екта «Былы калегіум езуітаў: касцёл, манастырскі корпус з сюжэтнымі роспісамі ў інтэр’еры келляў і трапезнай (1745–1750)».

Акрамя таго, сродкі выдзеляць на папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі комплексам рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.