Вы тут

У кітайскай магільні знайшлі бронзавы збан


Кітайскія археолагі знайлі бронзавы збан 2000-гадовай даўніны ў грабніцы ў горадзе Саньмэнься правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Дэкаратыўныя элементы збана ўключаюць у сябе фігуры гусінай галавы і шыі, усярэдзіне таксама было знойдзена 3000 мл невядомай вадкасці. Дадзеная старажытная грабніца выяўлена пры выкананні праекта рэканструкцыі трушчоб ў горадзе Саньмэнься. З улікам вынікаў папярэдняга аналізу формы грабніцы, эксперты лічаць, што грабніца была пабудавана ў часы канца дынастыі Цынь (221–207 гг. да н. э.) і пачатку дынастыі Заходняя Хань (202 г. да н. э. — 8 г. н. э.), заявіў Чжу Сяадун з Інстытута культурных рэліквій і археалогіі горада Саньмэнься. Паводле яго слоў, уладальнікам грабніцы можа быць тагачасны чыноўнік нізкай ступені з тытулам.

Акрамя бронзавага збана з фігурай гусінай галавы і шыі ў старажытнай грабніцы таксама былі знойдзены бронзавыя кацёл і каганцы, жалезныя мячы, нефрытавыя мячы і іншыя рэліквіі. «Мяркуючы па знойдзенаму бронзаваму гарлачу, мы можам смела выказаць здагадку, што ў перыяд канца дынастыі Цынь і пачатак дынастыі Заходняя Хань у рэгіёне Саньмэнься маглі з’яўляцца лебедзі, што сапраўды рэдка сустракаецца», — сказаў Чжу Сяадун.

Неідэнтыфікаваная вадкасць у бронзавай посудзе жаўтлява-карычневага колеру, у ёй шмат прымесяў, праводзіцца яе тэставанне на канкрэтныя кампаненты.

Прэв'ю: sevastopolfm.ru

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.