Вы тут

У Краснаярскім краі ўраган разбурыў намётавы гарадок


Ураган разбурыў намётавы лагер у Дзяржынскім раёне Краснаярскага краю Расіі. У выніку стыхіі палаткі, у якіх знаходзіліся адпачывальнікі, апынуліся заваленыя дрэвамі, паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу рэгіянальнага глаўка МНС Расіі.


«Пры праходжанні навальнічнага фронту позняй ноччу 5 ліпеня на папулярным месцы адпачынку жыхароў Дзяржынскага раёна — возеры Маслеева — падчас навальніцы і моцнага ветру паваліла больш за дзесятак дрэў. У гэты час на беразе возера ў сасновым бары ў намётах спалі людзі», — гаворыцца ў паведамленні.

У глаўка адзначылі, што на палаткі і аўтамабілі ўпалі хвоі, у выніку чаго адзін чалавек загінуў, яшчэ пяцёра пацярпелі. Сярод пацярпелых апынуўся 14-гадовы падлетак. Аб стане пацярпелых не паведамляецца.

Прэв’ю: rbk.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.