Вы тут

Дзень народзінаў Купалы адсвяткуем на анлайн-фестывалі


На адмысловым анлайн-фэсце да дня нараджэння Янкі Купалы выступяць «Песняры» і адразу некалькі Паўлінак: падзея распачнецца сёння, 6 ліпеня, а восьмай гадзіне і расцягнецца да 12-га. Далучыцца да фестывалю, арганізаванага Купалаўскім тэатрам і літаратурным музеем імя Янкі Купалы, можна на афіцыйным сайце і YouTube-канале тэатра.


Падзея — яе назвалі «Паўлінка на Купалле» — мяркуе некалькі тэматычных блокаў, падчас якіх можна будзе паслухаць «Песняроў», схадзіць на віртуальную экскурсію па Купалаўскім і такім жа чынам наведаць музей Купалы ў Вязынцы і ў Мінску. Сімвалам фэста стане персанаж Паўлінкі, увасоблены актрысамі Купалаўскага Зояй Белахвосцік, Юліяй Шпілеўскай, Кацярынай Алейнікавай і Мартай Голубевай — яны апроч іншага навучаць плясці вянкі, а пан Быкоўскі тым часам — танцаваць «Лявоніху».

Анлайн-фестываль стане чарговым мерапрыемствам у рамках 100-годзя Купалаўскага тэатра, вымушанага святкавацца ва ўмовах абмежаванняў праз пандэмію каранавіруса.

Праект фэста рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры, генеральнага партнёра Купалаўскага тэатра кампаніі Mastercard і партнёра музея кампаніі «Белдзяржстрах».

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.