19 верасня, субота

Вы тут

Якiя ўгнаеннi патрэбныя моркве, цыбулi, капусце?


На гэты конт ёсць мудрае выказванне Парацэльса: «Усё — яд, усё — лекi; тое i iншае вызначае доза».


Раслiны маюць патрэбу ў асноўных, так званых макра- (у першую чаргу гэта азот, фосфар i калiй), а таксама мiкраэлементах (магнiй, марганец, цынк, бор, малiбдэн, медзь i многiя iншыя). Прычым у кожнай культуры свае «густы». Капусце трэба збалансаванае харчаванне ў высокiх дозах (12-15 г азоту, 9-12 г фосфару i 12-16 г калiю на квадратны метр). Цыбуля рэпчатая таксама любiць баланс элементаў, але ў невысокiх дозах (па 6-9 г азоту, фосфару i калiю на квадратны метр). Моркве сталовай не патрабуецца шмат азоту, а вось калiй ёй прыйдзецца асаблiва даспадобы (3-6 г азоту, 6-9 г фосфару i 9-12 г калiю на квадратны метр).

Арганiчныя ўгнаеннi асаблiва любiць капуста (да 10 кг/кв. м). А вось для цыбулi i морквы лепш уносiць арганiку пад папярэднiкi: калi ўнесцi непасрэдна пад гэтыя культуры, цыбуля будзе дрэнна захоўвацца, а морква вырасце «рагатая».

Таксама капуста i цыбуля добра рэагуюць на серу.

Фосфарныя i калiйныя ўгнаеннi варта ўносiць восенню пад перакопку ўчастка, а азотныя — даваць вясной перад пасадкай (пасевам) раслiн i пазней, з падкормкамi. Капусту апошнiмi падкормлiваюць 2-3 разы, а цыбулю — 1-2 разы за сезон; пад моркву, як правiла, iх не ўносяць.

Да асноўных азотазмяшчальных угнаенняў адносяцца мачавiна i салетра, да фосфарных — суперфасфат, да калiйных — хлорысты калiй.

Вось прыкладныя дозы гэтых угнаенняў для:

  • капусты — 30-35 г мачавiны, 50 г суперфасфату простага або 25 г суперфасфату двайнога i 20-25 г хлорыстага калiю на квадратны метр;
  • цыбулi — 15 г мачавiны, 40 г суперфасфату простага або 20 г суперфасфату двайнога i 10 г хлорыстага калiю на квадратны метр.

Заўвага: дозы прыведзены ў грамах дзеючага рэчыва элемента.

Прэв’ю: dneprovec.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

Тры кароткія лічбы — 154. Гэта нумар кантакт-цэнтра «Белпошты». Яго набіраюць тыя, хто сутыкаецца з пытаннямі датычна паслуг, якія аказваюць паштавікі. За кожным з такіх званкоў стаіць свая гісторыя.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.