Вы тут

Лукашэнка: Справядлівасць — гэта галоўнае. Калі я бачу, што спрабуюць нахіліць маіх людзей, мой народ, Беларусь — гэта ўсё


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту і заснавальніку грамадска-палітычнага інтэрнэт-выдання «ГОРДОН» Дзмітрыю Гардону.


Фота: БелТА.

У інтэрв’ю Прэзідэнт распавёў пра сутнасць сваёй палітыкі — як унутранай, так і знешняй. «Калі гэта тычыцца краіны, калі я бачу, што гэта несправядліва, для мяне гэта непрымальна. Справядлівасць — гэта аснова таго, што я спрабую рабіць, або правядзення любой палітыкі. У аснове — справядлівасць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што законы — гэта добра, але ў іх часам усё не прапішаш. «Справядлівасць — гэта галоўнае. Калі я бачу, што спрабуюць нахіліць маіх людзей, мой народ, Беларусь — гэта ўсё», — падкрэсліў беларускі лідар.

Па дадзеных Украінскай інтэрнэт-асацыяцыі праект «ГОРДОН» уваходзіць у топ-15 навінных СМІ Украіны. Акрамя таго, агульная колькасць падпісчыкаў YouTube-каналаў яго заснавальніка («Дмитрий Гордон», «В гостях у Дмитрия Гордона») перавышае 2,2 мільёна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.