Лілія Кір’як, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, адзначае, што ў краіне створаны выдатныя ўмовы для развіцця сваіх здольнасцяў для моладзі.
«У нас маладое пакаленне выдатнае, вельмі інтэлектуальнае, таленавітае і творчае. Але ёсць пытанні... Мы стварылі ўсе ўмовы, каб малады чалавек рэалізаваў сябе, атрымаў годную адукацыю. Разам з тым час паставіў перад педагогамі пытанне, як сфарміраваць духоўны стрыжань любові да сваёй краіны, малой радзімы, які б не даў трэшчыну затым. Пытанне выхаваўчай працы з падрастаючым пакаленнем і моладдзю стаіць у аснове», — дадала дэпутат.
«Нашы элітныя ВНУ, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту, павінны бачыць чалавека, які паступае на пэўныя спецыяльнасці, яго погляды, адносіны да жыцця. Правільна сказаў Аляксандр Рыгоравіч падчас Паслання — акцэнт на тое, што будуць змяняцца падыходы і ўжо разам з традыцыйнай формай цэнтралізаванага тэсціравання будзе форма сумоўя, дыялога з абітурыентамі. Гэта дасць якаснага прафесіянала і спецыяліста нашай краіне», — сказала Лілія Кір’як.
Марыя ДАДАЛКА
На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.
25 лютага адзначаецца 150-гадовы юбілей Лесі Украінкі...
Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?
Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.