Вы тут

Егіпет абавязаў турыстаў мець даведку аб адсутнасці COVID-19


Тыя, хто прыбывае ў Егіпет, з 7 жніўня абавязаны мець пры сабе даведку аб адмоўным выніку ПЦР-тэставання, перадае інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на Al Balad.


Адпаведны ўказ падпісаў прэм’ер-міністр краіны Мустафа Мадбул.

Адзначаецца, што гэтае правіла будуць прымяняць да ўсіх турыстаў, як арабскіх, так і замежных, якія прыбываюць марскім, паветраным або наземным шляхам.

Тэст павінен быць зроблены не раней, чым за 72 гадзіны да ўезду.

У той жа час гэта абавязацельства не распаўсюджваецца на замежнікаў, якія прыбываюць у турыстычныя зоны Шарм-эш-Шэйха, Хургады, Табы, Марса алям і Мерса-Матрух. Аднак выезд турыстам за межы курортаў без наяўнасці негатыўных ПЦР-тэстаў забаронены.

Прэв’ю: booking.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.