Сіняя мара


Чэнь Жань з правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) пасля заканчэння ўніверсітэта захапілася незвычайнай справай — сіненнем — і адправілася ў адну з горных вёсак павета Даньчжай правінцыі Гуйчжоў, каб навучыцца гэтаму старадаўняму рамяству ў мясцовых майстроў, перадае перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У 2017 годзе Чэнь Жань адкрыла ўласную майстэрню на радзіме мужа — у павеце Ісянь правінцыі Аньхой (Усходні Кітай). Сіненне — гэта старажытная тэхналогія набівання і афарбоўвання тканіны. Фарбавальны раствор вырабляецца з ферментаванай расліннай сыравіны, матэрыял праходзіць стадыі завязвання, вымочвання, акіслення і сушкі, пасля чаго афарбоўваецца ў сіні колер непаўторнага адцення.

У 2018 годзе Чэнь Жань па просьбе кліентаў пачала рабіць рэчы на ​​заказ, пачаўшы з адзення і паступова дадаўшы ў асартымент парцьеры і пасцельныя прыналежнасці. Па сканчэнні трох гадоў Чэнь Жань загарэлася жаданнем арганізаваць у сваёй майстэрні практычныя ўрокі сінення для турыстаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Свет кнігі без ме­жаў. Заўтра стартуе ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.