Вы тут

Высакагорная жамчужына Кітая


Так называюць возера Цаахай.


Возера Цаахай ў Вэйнін-І-Хуэй-ійскім аўтаномным павеце правінцыі Гуйчжоў (Паўднёва-Заходні Кітай) — адно з нямногіх у свеце высакагорных прыродных вадасховішчаў з прэснай вадой, размешчаных у гэтых шыротах, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гэта адно іх асноўных месцаў зімоўкі чорнашыйных жураўлёў і іншых рэдкіх птушак. У Кітаі Цаахай называюць «высакагорнай жамчужынай». Дзякуючы комплексным прыродаахоўным мерам, экасістэма возера ў апошнія гады паступова аднаўляецца і паляпшаецца, неба зноў становіцца блакітным, вада — празрыстай, горы — зялёнымі, птушыныя чароды — шматлікімі.

Выбар рэдакцыі