Вы тут

Дзмітрый Піневіч будзе выконваць абавязкі міністра аховы здароўя Беларусі


Дзмітрый Піневіч будзе выконваць абавязкі міністра аховы здароўя Беларусі. Адпаведнае рашэнне прыняў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.


Да цяперашняга часу Дзмітрый Піневіч працаваў на пасадзе першага намесніка міністра аховы здароўя.

Як паведамлялася, ранейшы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік быў прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама.

«Міністр аховы здароўя накіраваны ў Гродзенскую вобласць і пачаў там працу. Сёння ён павінен быць тут, каб перадаць справы і вярнуцца пасля абеду ў Гродна. Таму выконваць абавязкі, Дзмітрый Леанідавіч, будзеце вы, — сказаў Прэзідэнт. — Вы (старшыня Савета Рэспублікі і упаўнаважаны Прэзідэнта па горадзе Мінску Наталля Качанава — Заўвага БЕЛТА) галавой за гэта адказваеце, вы ўносілі гэтую кандыдатуру. Праўда, не адна, іншыя падтрымлівалі. Але вы адказная па Мінску».

«Ну а далейшы, Дзмітрый Леанідавіч, ваш лёс будзе залежаць ад вас. Крыху — ад Наталлі Іванаўны (Качанавай. — Заўвага БЕЛТА), паколькі яна нікуды не сыходзіць, яна будзе працаваць і падтрымліваць, дапамагаць вам, калі гэта трэба будзе», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў нядрэнную працу ў цяжкія часы, звязаныя з распаўсюджваннем каранавіруса.

«Павінен прызнаць, што працавалі нядрэнна. Асабліва ў другім перыядзе гэтай хваробы. Можа быць, спачатку не зусім мы былі актыўныя, не зусім разумелі штосьці. Але вельмі хутка разабраліся, рассартавалі людзей, вылучылі клінікі для хворых на каранавірус, запас ложкаў стварылі, апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, навучылі людзей лячыць і дапамагалі рэгіёнам. Гэта вялікі плюс у вашай біяграфіі, гэта вельмі вялікі актыў. І ў вас, і ў Наталлі Іванаўны, як у упаўнаважанага па горадзе Мінску», - адзначыў Прэзідэнт.

Разам з тым ён падкрэсліў, што каранавірус нікуды пакуль не сышоў.

«Праўда, бог нас пакуль яшчэ мілаваў, не пайшла гэтая другая хваля, як у Еўропе. Але павінен сказаць, што вось гэтыя нашы падзеі на вуліцах, яны даюць аб сабе ведаць, і ў нас няма таго спаду, як гэта было калісьці, — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. — Дай бог, каб было так, як сённяшні ўзровень. Але хацелася б ужо калі не расстацца з гэтай хваробай, то яе звесці да абсалютнага мінімуму. Пакуль мы спыніліся на нізкім ўзроўні захворвання. І зусім нізка не падаем. Зразумела, чаму гэта адбываецца».

«Але мы з гэтым справімся. Гэта ўжо не тая праблема, якая была ў сакавіку, красавіку і гэтак далей», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на тое, што, акрамя каранавіруса, нельга забываць і аб іншых хваробах. «І сардэчна-сасудзістыя, і анкалогія, і астма нікуды не сышла, і многія іншыя захворванні. Трэба гэта не забываць. А то людзі крыўдзяцца, як быццам у нас сёння толькі каранавірус. Каранавірус у агульнай масе не лідзіруе, ёсць іншыя хваробы. Таму я з усёй адказнасцю прашу звярнуць на гэта ўвагу», - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.