Вы тут

Магілёўскі аблсавет дэпутатаў зацвердзіў праграму развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна


Пяць гадоў таму сем раёнаў Магілёўшчыны — Крычаўскі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Касцюковіцкі і Хоцімскі — атрымалі магчымасць карыстацца прэферэнцыямі і льготамі па Указе № 235. Сёлета падчас наведвання Касцюковіцкага раёна Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне падоўжыць тэрмін дзеяння гэтай праграмы яшчэ на пяць гадоў. Адпаведна быў прыняты Указ № 177 «Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці», які прадугледжвае стварэнне дадатковых умоў для развіцця эканомікі і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва. У Магілёўскім аблвыканкаме ўжо распрацавана праграма развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна з улікам новага ўказа. На днях Магілёўскі аблсавет дэпутатаў яе зацвердзіў.


У Клі­ма­віц­кім ра­ё­не бу­ду­ец­ца іна­ва­цый­нае  прад­пры­ем­ства  «Вуг­ле­град».

— Ва ўказе закладзены прэферэнцыі, якія дадаліся да ўжо існуючых, — удакладняе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў. — У папярэднім дакуменце для інвестара стваралася інфраструктура за кошт бюджэту, што было прынцыпова і важна. Гэта ўсё захавана, плюс дадалася льгота па кампенсацыі часткі выдаткаў за карыстанне крэдытамі Банка развіцця па тых праектах, якія рэалізуюцца на згаданай тэрыторыі. Гэта павінна прывабіць інвестара. Новым указам прадугледжаны льготы па арэндным жыллі, ёсць права яго выкупу па цане ў памеры 10 % ад ацэначнага кошту пры ўмове пражывання і ажыццяўлення працоўнай дзейнасці на гэтай тэрыторыі не менш чым 10 гадоў. Прадугледжана таксама закупка сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі — тое, што вельмі актуальна для прадпрыемстваў гэтага рэгіёна. У развіццё гэтага ўказа намі прынятая праграма, дзе ўсё распісана па ўсіх кірунках дзейнасці. Там агаворваецца, на якія параметры трэба выйсці раёнам, і пералічаны асноўныя мерапрыемствы ў рэальным сектары эканомікі і ў сацыяльнай сферы. На рэалізацыю мерапрыемстваў праграмы будзе накіравана з розных крыніц каля паўмільярда рублёў.

Працяг — у бліжэйшым нумары «Звязды».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.