Вы тут

Сем правілаў паспяховай гаспадыні


Правіла 1. Пакідайце час для хатняй працы кожны дзень. Не варта адкладаць на потым дробныя справы ў надзеі зрабіць іх усе разам у адзін з выхадных дзён.


  • Правіла 2. Плануйце. Напярэдадні складзіце спіс спраў па гаспадарцы. Старайцеся прытрымлівацца плана. А зрабіўшы ўсё запланаванае, з гордасцю пахваліце сябе за арганізаванасць і паслядоўнасць.
  • Правіла 3. Не бярыцеся за ўсё і адразу. Грандыёзныя справы лепш выконваць часткамі. Адэкватна разлічвайце сілы і час. Калі патрэбна маштабнае навядзенне парадку ў пэўным месцы і вам складана вырашыцца на гэты крок, падзяліце прыборку на часткі па днях.
  • Правіла 4. Устанавіце абавязковы мінімум, пэўны рытуал. У кожным доме ёсць штодзённыя і паўтаральныя дзеянні, якія прыводзяць да беспарадку. Складзіце пералік такіх момантаў і ўвядзіце правіла змагацца ў першую чаргу з гэтымі дробязямі. Няхай ваш дзень пачынаецца і заканчваецца тымі паўтаральнымі дзеяннямі, якія дапамогуць вам падтрымліваць дом у парадку.
  • Правіла 5. Заўсёды класці рэчы на свае месцы. Прывучыце ўсіх членаў сям'і адразу ж складваць рэчы на свае месцы. Так вы значна скароціце час, неабходны на прыборку.
  • Правіла 6. Як і ў любой працы, у вядзенні хатняй гаспадаркі ў кожнай жанчыны ёсць нелюбімыя справы. Прытрымлівайцеся двух правілаў: драбіць на часткі і рабіць самае непрыемнае ў першую чаргу. Справіўшыся з такой справай, вы з лёгкасцю скончыце астатняе.
  • Правіла 7. Верце ў свае сілы, хваліце сябе. Вельмі часта адсутнасць веры ў сябе, у сваю здольнасць быць добрай хатняй гаспадыняй перашкаджае жанчыне ўзяцца за справу з пазітыўным настроем. Хваліце сябе за дасягненні, не засмучайцеся, калі не заўсёды ўдаецца справіцца з запланаваным на дзень. Заўтра будзе новы дзень!
Фота: vk.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.