Вы тут

Трэнд новых СМІ


Большасць кітайцаў атрымліваюць інфармацыю з груп WeChat.


Як сведчаць вынікі апытання, праведзенага Інстытутам журналістыкі і камунікацыі Акадэміі грамадскіх навук КНР, 77,25% кітайцаў атрымліваюць інфармацыю з груп WeChat, і новыя СМІ ўжо сталі асноўным каналам атрымання навін для жыхароў Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Вынікі апытання ўключаны ў «Сінюю кнігу пра новыя СМІ: даклад аб развіцці новых СМІ ў Кітаі (2020)», якая сумесна апублікавана Інстытутам журналістыкі і камунікацыі і Выдавецтвам літаратуры па сацыяльных навуках. Згодна з дакладам, аналіз дадзеных, заснаваных на апытанні з удзелам 30 тысяч чалавек, паказаў, што новыя СМІ ўжо сталі асноўным каналам атрымання навін для насельніцтва Паднябеснай. Мабільныя медыя з’яўляюцца найбольш важнай крыніцай інфармацыі, і толькі нешматлікія людзі атрымліваюць інфармацыю выключна ад традыцыйных СМІ. Сацыяльныя СМІ, якія прадстаўлены рознымі каналамі, сярод якіх — WeChat, Tik Tok, з’яўляюцца найбольш важнымі відамі новых СМІ для атрымання навін. Сярод іх Tencent WeChat стаў платформай для атрымання інфармацыі з найбольшай колькасцю карыстальнікаў з шырокіх колаў. Павышаецца важнасць платформаў кароткіх відэаролікаў, такіх як дадатак Tik Tok, у сферы атрымання карыстальнікамі навінавай інфармацыі, і яно ўжо заняло другое месца па колькасці карыстальнікаў, саступаючы толькі групам WeChat. 

З надыходам эры 5G прыём аўдыё і відэакантэнту карыстальнікамі значна ўзрасце, а прыём тэкставага зместу адпаведна зменшыцца. З пункту гледжання даверу карыстальнікаў, групы ў WeChat найбольш хутка абнаўляюцца, яны лічацца найбольш надзейнай платформай распаўсюджвання інфармацыі. А друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, тэлебачанне і г.д. звычайна разглядаюцца як «аўтарытэтныя» традыцыйныя СМІ. У Сіняй кнізе адзначаецца, што наступленне эры 5G безумоўна адкрые новае бачанне інтэграцыйнага развіцця «разумных» аўдыё- і відэаролікаў, якія стануць новым спосабам выхаду ў інтэрнэт.</p>

Прэв’ю: visit-russia.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.

Здароўе

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.

Спорт

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​