28 кастрычніка, серада

Вы тут

Беларусь мае намер захаваць сваю міратворчую місію — Лукашэнка


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас урачыстай цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці.


Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што аснова развіцця — воля народу ў сваёй краіне: «Мы самі, без знешняга ўдзелу разбяромся ў нашых праблемах, прыйдзем да згоды, забяспечым супрацоўніцтва ўсіх слаёў грамадства пры вытрымліванні законнасці і ўзаемапавагі. Як любая моцная дзяржава мы застанемся адкрытымі і дружалюбнымі. На скрыжаваннні геапалітычных платформаў мы маем намер захаваць сваю міратворчую місію».

Ён разлічвае, што сёння, выстаяўшы перад масіраванным уплывам тэхналогій, Беларусь стане донарам стабільнасці, як і была. «Мы выходзім з выпрабаванняў цяжкага 2020 года з абноўленай медыцынай, сучаснымі формамі самаарганізацыі грамадства. Мы праверылі на стрэсаўстойлівасць сельскую гаспадарку, узмацнілі энергетычную бяспеку», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

«Беспрэцэдэнтны знешні ціск толькі загартаваў нас, зрабіў больш рашучымі і бескампраміснымі ў барацьбе за сваё. Чужога нам не трэба. Калі нам і прадбачацца новыя экзамены, мы гатовыя да іх. Услед за сусветнымі крызісамі абавязкова проходзіць развіццё. Мяркую, што аднаўленне сусветнага грамадскага жыцця будзе імклівым. Таму мы можам разлічваць на скоры росквіт новых эканамічных, лагістычных, тэхналагічных і іншых рашэнняў», — упэўнены Прэзідэнт.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: belarus.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.