Алена Котава, дырэктар ААТ «Магiлёўсаюздрук»:
— Не палiчыце за лiслiвасць, але «Звязда» мне вельмi падабаецца, гэта па-сапраўднаму народная газета. Яна вельмi разнапланавая, кожны чытач, пачынаючы ад школьнiка і заканчваючы пенсiянерам, знойдзе ў ёй нешта карыснае для сябе. Усiм рэкамендую: калi выпадае вольная хвiлiнка, бярыце i чытайце — з гэтай газетай нiколi сумна не будзе. Падабаецца, што публiкацыi вельмi наблiжаныя да людзей, падзей, якiя адбываюцца ў краiне, да нашай беларускай культуры i традыцый. Газета iснуе на працягу ста гадоў i, не сумняваюся, будзе i надалей такая ж запатрабаваная.
Асабiста мне падабаюцца аналiтычныя матэрыялы, цiкавыя артыкулы па псiхалогii, каментарыi вядомых беларускiх дзеячаў. Цiкава чытаць пра лёс людзей, як яны чагосьцi дасягнулi ў сваiм жыццi, пра тое, чым жыве наша глыбiнка.
Мне iмпануе, што газета не навязвае нейкiя пэўныя погляды i думкi, расказвае пра наша з вамi жыццё непрадузята. Гэта збольшага тлумачыць поспех выдання.
А песiмiстам, якiя сцвярджаюць, што газеты — учарашнi дзень i яны сябе зжылi, хачу сказаць: вы моцна памыляецеся. Я кажу як чалавек, якi доўгi час займаецца падпiскай i рэалiзацыяй перыёдыкi ў рознiцу. Былi розныя перыяды, калi тыражы падалi, але праходзiў час, i ўсё станавiлася на свае месцы. Падпiска, магчыма, будзе вiдазмяняцца, калiсьцi быў ухiл у бок радыкальна палiтычных выданняў, сёння хутчэй рэалiзуюцца выданнi для душы, дзе можна падглядзець нейкiя парады, пачытаць у вольны час. Гэта сусветныя тэндэнцыi, i тут нiчога новага няма.
Попыт на выданне не залежыць ад палiтыкi рэдакцыi, гэта залежыць ад таго, што вакол адбываецца: ад прыроды, надвор'я, каранавiруса — ад чаго заўгодна. Нiколi не трэба рабiць паспешных высноў.
Сiстэма «Магiлёўсаюздрук» сёння перажывае рэфармацыю. Мы вельмi гнуткія i не стаiм на адным месцы, увесь час шукаем новыя формы работы з клiентам. Нам важнае iх меркаванне, нават негатыўнае. Галоўнае, каб яно было. Страшней, калi людзям становiцца ўсё абыякава. Мы мяняемся, перабудоўваемся — гэта таксама прагрэс i развiццё.
Дарэчы, газеты — адзiн з самых запатрабаваных нашых тавараў. Яны заўсёды ў непасрэдным доступе ад пакупнiка. Ён можа пагартаць i вызначыцца, што яму болей падыходзiць. Стараемся зрабiць, каб усё было па максiмуме камфортна i зручна для нашага пакупнiка. Выкарыстоўваем законы маркетынгу, гандлю, каб найбольш выгадна прадэманстраваць наш тавар i звярнуць на яго ўвагу. Сёння назапашаны вялiкi сусветны вопыт у вядзеннi любой справы, i мы iмкнёмся адпавядаць гэтым тэндэнцыям. Газеты таксама вельмi хадавы тавар, галоўнае, правiльна яго падаць — нельга навязваць, чытач сам павiнен зрабiць свой выбар. I, каб зрабiць яго, ён павiнен ведаць, пра што гэтае выданне.
Нэлi ЗIГУЛЯ
На гэтым тыдні досыць хутка наступіла доўгачаканае цёплае лета.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.