Вы тут

Міжнародны кангрэс па інфарматыцы пройдзе ў БДУ 22-23 кастрычніка


Арганізуецца ён у анлайн-фармаце з удзелам каля 100 спецыялістаў у галіне педагогікі і інфарматыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Польшчы і Балгарыі. Гэта прадстаўнікі БДУ, Беларускага дзяржаўна педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Прыродазнаўча-гуманітарнага ўніверсітэта (Польшча), Асацыяцыі прафесараў славянскіх краін (Балгарыя), Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта (Украіна), Інстытута матэматыкі і механікі НАН Азербайджана і іншыя. Ад БДУ з дакладамі выступяць навукоўцы механіка-матэматычнага факультэта і факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.


У праблемнае поле канферэнцыі ўключаны чатыры напрамкі: «Глабальнае электроннае навучанне, штучны інтэлект, робататэхніка, медыйна-інфармацыйная пісьменнасць», «Інфармацыйнае адукацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі», «Інфарматыка і інфармацыйныя тэхналогіі ў ВНУ і агульнаадукацыйнай установе, нейраадукацыя» і «Пытанні прафесійнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі настаўнікаў інфарматыкі».

Зборнік матэрыялаў кангрэса апублікуюць у Электроннай бібліятэцы БДУ і размесцяць у базах дадзеных РІНЦ і GoogleScholar.

Арганізатарам кангрэса выступае факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: mockvanews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.