Вы тут

У Беларусі прышчапілі ад грыпу 30 працэнтаў грамадзян, што падлягаюць вакцынацыі


У Беларусі ад грыпу прышчапілі 30 працэнтаў грамадзян, якія падлягаюць вакцынацыі, паведаміў БелТА намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.


Усяго плануецца вакцынаваць не менш за 40 працэнтаў насельніцтва. «Стварэнне праслойкі на ўзроўні 40 працэнтаў дастаткова для эфектыўнай прафілактыкі захваральнасці на грып», — сказаў Аляксандр Тарасенка.

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту будзе прышчэплена 13 працэнтаў, абласнога бюджэту — 19 працэнтаў, за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый — 8 працэнтаў.

Рэкамендаваны перыяд вакцынацыі — з 15 верасня да 1 снежня. «Але мы, вядома, будзем імкнуцца вакцынаваць раней, паколькі бачым нязначны, але ўсё ж рост захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі», — адзначыў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач. Ён дадаў, што эпідэміялагічная сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.

Што датычыцца расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V», клінічныя выпрабаванні якой цяпер праводзяцца ў краіне, то, паводле слоў Аляксандра Тарасенкі, «пакуль ніякіх пабочных рэакцый у добраахвотнікаў не адзначана».

Прэв’ю: bobr.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.