17 кастрычніка 2020 года ва ўсіх арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі, у тым ліку і ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Навагрудскі лясгас”, прайшла добраахвотная акцыя «Чысты лес».
Яна заклікае садзейнічаць навядзенню парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванні лясоў, прыцягвае ўвагу грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лясоў Беларусі. Першая акцыя «Чысты лес» прайшла ў 2010 годзе, за гэты час у ёй узялі ўдзел сотні тысяч добраахвотнікаў.
Сёлета мерапрыемства падтрымалі і навучэнцы першага класа Пятрэвіцкай сярэдняй школы – дзіцячага сада Навагрудскага раёна. Дзеці ачышчалі лясны масіў побач са спартыўным стадыёнам у мікрараёне аграгарадка Пятрэвічы.
Не засталіся школьнікі ў баку і ад экалагічнай кампаніі “Добраўпарадкуем малую радзімы”. Разам юныя эколагі высадзілі на Навагрудчыне 50 саджанцаў дрэў.
Юлія СЫЦЕВІЧ,
удзельніца акцый “Чысты лес” і
«Добраўпарадкуем малую радзіму»
Пятрэвіцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа
Навагрудскі раён
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?