Міністэрства аховы здароўя абвергла інфармацыю аб гібелі студэнта БНТУ ад кулявога ранення. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале міністэрства.
«Афіцыйна паведамляем, што інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў сетцы інтэрнэт аб гібелі студэнта БНТУ ад кулявога ранення, з’яўляецца фэйкам. Згодна з аператыўнай зводцы Міністэрства аховы здароўя, такі грамадзянін ва ўстановы аховы здароўя не паступаў», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго, па дадзеных міністэрства, за апошнія суткі ва ўстановы аховы здароўя з траўмамі рознай ступені цяжкасці звярнуліся 13 чалавек, з іх 5 былі шпіталізаваны.
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.